29.11
Беларуская мова
Вымаўляем правільна словы з гукам [дз’]: дзень, дзеці, дзіва, дзядзечка, дзядуля, дзённік, дзюбка, дзяўчынка, дзяцел.
Паўтарыце верш:
Мой гадзіннік,
Дзінь-дзінь-дзіннік,
Зазвініць ён,
Дзінь – дзінь – дзінь –
Значыць,
Сем якраз гадзін…
Трэба з ложка паднімацца,
На заняткі
Не спазняцца.
Скажыце па-руску: гадзіна, час, гадзіннік (час, время, часы).
Успомніце, калі бывае снеданне, абед, падвячорак, вячэра?