четверг, 4 апреля 2019 г.

беларуская мова
Прачытай тэкст. Правільна вымаўляй гук [г].
Паклон лесу
     Лес чакае ў госці. Ён напоены салодкім водарам кветак і ягад, гаркаватым пахам грыбоў. Будзь толькі добры з лесам, шчыры. Ён пакажа ўсе свае таямніцы, Шчодра падзеліцца багаццем. У сярэдзіне лета лес усыпаны суніцамі. Ягады клічуць цябе. Толькі ідзі і збірай іх. Напаўняй кошык спелымі суніцамі. У канцы лета пачнуць прабівацца галоўкі баравікоў. І цяпер зноў адбівай паклон.

Комментариев нет:

Отправить комментарий