понедельник, 20 апреля 2020 г.

бел.мова


Пішам пад дыктоўку
Восень
      Надвор’е ўвосень вельмі няўстойлівае. Ноччу бываюць замаразкі. Удзень дождж. Пад вечар засвеціць і сонейка. А часам тэрмометр пакажа больш за дваццаць градусаў цяпла. Такія дні людзі называюць “бабіным летам”. Яно найбольш бывае ў кастрычніку. Але здараецца і ў пачатку лістапада.
Зімой

       Мароз к поўдню адваліўся. На сонцы ўсімі колерамі заблішчалі сняжынкі. Весела заскакалі шчабятлівыя вераб’і ў садзе каля кармушак. Хлопчык развесіў кармушкі на пачатку зімы. Ён любіў стаяць на ганку і назіраць за вераб’ямі. Птушкі дружна дзяўблі зярняты.
      

Галінка
       Вера каталася на саначках. Ля кусціка бэзу яна знайшла зламаную галінку. Вера ўзяла галінку і прынесла дадому. Дзяўчынка наліла вады ў збаночак, паставіла ў ваду бэзавую галінку. Праз некалькі дзён распусціліся пупышкі. На галінцы з’явіліся зялёныя лісточкі.
       

Комментариев нет:

Отправить комментарий