среда, 1 апреля 2020 г.

бел.мова
Пісьмо пад дыктоўку
Дразды
      Рана вясной вяртаюцца з далёкага выраю дразды. Цэлымі вечарамі яны сядзяць на елках і перагукваюцца паміж сабою.
      Закрасаваліся першыя вясновыя кветкі. Вясёлыя дразды спявалі цэлыя суткі. 

Лясок
      Сяргей і Кацярынка жывуць у вёсцы. Каля іх вёскі сасновы лясок. Дзеці старанна даглядаюць малыя дрэўцы. Яны дапамагаюць iм падрасці.
      Пройдзе час. Вырастуць зялёныя cacoнкі. Зашумяць маладыя лясы. 

                                        
Зімой у лесе
     Нізка да зямлі схілілі свае пушыстыя галінкі елкі. Зімой у лесе вельмі ціха. Не чуваць птушыных галасоў. Толькі на ўвесь лес раздаецца стук ляснога доктара дзятла. Соладка спіць у бярлозе мядзведзь.

У лесе
    Высокія хвоі развесілі свае іглістыя верхавіны. Зялёныя елачкі выгінаюць калючыя галінкі. Красуецца кучаравая бярозка. Ледзь дрыжыць шэрая асіна. У лесе стаіць цішыня. Толькі дзяцел стукае па дрэве моцным носам. 

Комментариев нет:

Отправить комментарий