понедельник, 19 декабря 2022 г.

 Беларуская мова

Правільна вымаўляйце словы з гукам [ц ]:
Цяжка, цялё, цёпла, цётка, ціна, ціск, цюль, цюфяк.
Паўтарыце верш.
Коцік
Брудным быць не хоча коцік:
Мые спінку і жывоцік.
Мые лапкі, хвосцік мые…
Вучаць коціка малыя:
- Станеш чыстым, коце мілы,
Калі будзеш мыцца з мылам.

Запомніце словы:
мыла, расчоска, грэбень, люстэрка, насоўка, ручнік.

Адзенне і абутак

Запомні словы: шапка, шалік, паліто, футра, пальчаткі, спадніца, сукенка, камізэлька, штаны, кашуля, пінжак, гальштук.

Прачытай верш. Пра якія прадметы адзення і абутку гаворыцца ў вершы?

Калі ранак настае -
гора для Фядота:
- Хто надзеў штаны мае?
- Куды збеглі боты?
Пераверне ўсё ўверх дном,
бегае, злуецца:
- Тут, на стуле, за сталом,
я іх клаў, здаецца.

Комментариев нет:

Отправить комментарий